г. Харьков, проспект 50 лет СССР, 151 В
+38-057-715-41-27 позвоните для подробной информации

Цi можа гiсторыка-культурнае даследаванне спрыяць развiццю турыстычнага бiзнэсу ў Беларусi?

Тэарэтыкi i практыкi даюць адназначны адказ: безумоўна, можа! У Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi адбылася прэзентацыя кнiгi Аляксандра Лакоткi «Гiсторыка-культурныя ландшафты Беларусi». Новае даследаванне члена-карэспандэнта НАН Беларусi, доктара архiтэктуры, доктара гiстарычных навук, дырэктара акадэмiчнага Iнстытута мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору А. Лакоткi прысвечана актуальнай праблеме комплекснага аналiзу прыродных тэрыторый i гiсторыка-культурнай спадчыны, каб мэтанакiравана вызначыць найбольш важныя лакальныя раёны для развiцця турызму. «Гэта фундаментальная навуковая праца, у якой грунтоўна прааналiзаваны пытаннi гiсторыi, культуры, экалогii. Кнiга можа разглядацца як дапаможнiк i па патрыятычнаму выхаванню, i па развiццю турыстычнага бiзнэсу ў нашай краiне», — падкрэслiў намеснiк старшынi Прэзiдыума НАНБ Анатоль Леснiковiч. «Гуманiтарны складнiк у эканомiцы любой краiны вельмi iстотны, — адзначыў акадэмiк-сакратар Аддзялення гуманiтарных навук i мастацтваў НАНБ Пётр Нiкiценка. — У многiх краiнах турызм дае 25 працэнтаў ВУП, а ў асобных, дзе турыстычныя маршруты добра распрацаваныя i вядомыя, — да 80 працэнтаў». Кнiга напiсана на падставе новых звестак, сабраных аўтарам у шматлiкiх экспедыцыях, а таксама ў вынiку карпатлiвых архiўных даследаванняў. У кнiзе прапаноўваецца новая канцэпцыя фармiравання iнфраструктуры турызму. А. Лакотка падрабязна прааналiзаваў працэс развiцця гiсторыка-культурных рэгiёнаў Беларусi (Паазер’я, Падняпроўя, Палесся i iнш.), ахарактарызаваў звыш 30 лакальных раёнаў з багатай прыроднай i гiсторыка-культурнай спадчынай (Браслаўскi край, Нясвiжскiя прасторы, Малая Рыта, Цiхая Бесядзь...). Выданне багата праiлюстравана архiўнымi i сучаснымi фотаздымкамi. Дадаюцца таксама карты гiсторыка-культурных ландшафтаў, спiс помнiкаў архiтэктуры, рэкамендуемых для выкарыстання ў iнфраструктуры турызму дарог Беларусi. «Гэта выданне працягвае традыцыю плённага супрацоўнiцтва выдавецкага дома «Беларуская навука» i Iнстытута мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору, — сказаў галоўны рэдактар выдавецтва Георгiй Кiсялёў. — Дастаткова ўзгадаць шматтомныя фундаментальныя выданнi «Беларусы», «Беларуская народная творчасць», «Беларускi фальклор», «Архiтэктура Беларусi», многiя iншыя». Таццяна ПАДАЛЯК Источник: "Звязда"

Раннее бронирование

Срок пребывания:
Человек:
Месяц
День
Год
 

Отослать