г. Харьков, проспект 50 лет СССР, 151 В
+38-057-715-41-27 позвоните для подробной информации

Фестываль кіно "Падарожжа Бергмана на ўсход"

Аддзяленне Пасольства Швецыі ў Мінску пры падтрымцы Шведскага Iнстытута, сумесна з кінавідэапракатам г. Мінска, Брэста і Магілева, а таксама гарадскім часопісам "Where Minsk" прапануюць уваге беларускіх аматараў кіно фестываль-рэтраспектыву шведскага рэжысёра Інгмара Бергмана "Падарожжа Бергмана на ўсход", які адбудзецца ў Брэсце (кінатэатр "Мір"), Магілёве (кінатэатр "Радзіма") і Мінску (кінатэатр "Перамога") з 11га па 29 лютага 2008г.

Інгмар Бергман - гэта не толькі самы выбітны шведскі рэжысёр усіх часоў, аднак яго прынята таксама лічыць адным з найбуйнейшых дзеячаў ва ўсёй гісторыі кінематаграфічнага мастацтва. Фактычна Бергман, разам з Феліні, Антаніёні, Таркоўскім, уваходзіць у адносна малую, эксклюзіўную групу рэжысёраў, чые прозвішчы рэдка патрабуюць удакладнення: "Бергман" - гэта паняцце, свайго роду брэнд.

У рамках фестываля беларускія аматары кіно ўбачаць 8 ігравых фільмаў і 1 дакументальную стужку: Восеньская саната, Жанчыны ў чаканні, Лета з Монікай, Шэпт і крыкі, Фані і Аляксандр, Нічога не кажучы пра жанчын, Мары, На краі жыцця і Выспа Бергмана.

Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала з перекладам на беларускую мову. Сеансы без перекладу адбудуцца толькі ў Мінску з 25 па 29 лютага ў 17.00.

Фестываль распачнецца 11га лютага ў Брэсце, 12га лютага ў Магілеве і 18га лютага ў Мінску. Запрашаем усіх дакрануцца да мастацтва Інгмара Бергмана - шведскай кінематаграфічнай легенды.

Па пытаннях, звязаных з фестывалем кіно, просьба звяртацца да каардынатара праграм аддзялення пасольства Алены Касько: еlena. kasko@sweden. by; тел. 2265948.

Інфармацыя пра фільмы:

Выспа Бергмана(Bergman Island), 2004, 84 хвілін, дакументальны фільм, рэжісёр Мары Нірэрод
Мінск, к-тр "Перамога" - 18.02.08 у 19.00
Брэст, к-тр "Мір" - 12.02.08 у 16.30

Большую частку свайго жыцця ён здымаў фільмы. Цяпер упершыню ён адкрывае перад намі свой свет на закінутай і таямнічай выспе Фаро ў Балтыйскім моры. Тэлевізійны фільм "Сарабанда", прэм'ера якога адбылася ў 2003 годзе, стаў развітальным творам Бергмана. "На гэтым усё", - сказаў ён. Разам з рэжысёрам Мары Нірэрод ён азірнуўся назад, на сваё жыццё і на сваю доўгую кар'еру ў кіно, тэатры і на тэлебачанні. Гэтая дакументальная стужка змяшчае вялікую колькасць урыўкаў з лепшых фільмаў Бергмана, а таксама унікальны закадравы матэрыял з прыватных архіваў.

У гэтым доме на беразе мора ён расказвае пра дзяцінства, якое сфармавала яго. Гаворыць пра ролю свайго ўласнага жыцця ў кіно і пра тое, як мастацтва кіно часта было для яго адзіным суцяшэннем. Ён таксама распавядае пра жыццё і смерць - і ўзгадвае сваіх найгоршых дэманаў!

Нічога не кажучы пра жанчын (For att inte tala om alla dessa kvinnor), 1964, 80 хвілін, рэжысёр Інгмар Бергман, у ралях Ярл Куле, Бібі Андэрсан, Гарыет Андерсан, Эва Дальбек
Мінск, к-тр "Перамога" - 23.02.08 у 19.00
Сеанс без перакладу - 25.02.08 у 17.00
Брэст, к-тр "Мір" - 11.02.08 у 14.30

Карнеліус, даволі прэтэнцыёзны музычны крытык, наведвае летнюю рэзідэнцыю Фелікса, знанага віяланчэліста, з мэтай напісаць яго біяграфію. І ў выніку апынаецца ў атачэнні шматлікіх жанчын, кожная з якіх, відавочна, з'яўляецца каханкай знакамітага музыкі. Атрымаўшы адмову на сустрэчу з Феліксам, ён паводзіць сябе ўсё больш і больш раздражнёна, з выклікам. Але з'явіўшыся перад публікай на канцэрце, Фелікс памірае, не сыграўшы ніводнай ноты. У той час, калі Карнэліус проста чытае свой чарнавік біяграфіі Джылькеру, Трыстану і жанчынам, у асабняк прыязджае бедна апрануты малады віяланчэліст. Яму адразу ж рыхтуюць пакой, а Карнэліус тым часама дастае свой нататнік...

Восеньская саната (Hostsonaten), 1978, 93 хвілін, рэжысёр Інгмар Бергман, у ралях Інгрыд Бергман, Ліф Ульман, Лена Німан, Хальвар Б'ёрк.
Мінск, к-тр "Перамога" - 25.02.08 у 19.00
Сеанс без перакладу - 29.02.08 у 17.00
Магілеў, к-тр "Радзіма" - 13.02.08 у 16.00

Інгмар Бергман: "Адносіны паміж маці і дачкой амаль ніколі не даследаваліся ні ў літаратуры, ні ў кіно. Мяне заінтрыгавалі іх напружаныя стасункі". Піяністка, якая прысвяціла ўсё сваё жыццё кар'еры, на 36 гадзін прыязджае ў госці да дачкі, жонкі святара з паўночнай Нарвегіі. Падчас іх размовы перад намі праходзіць усё іх былое жыццё.

Мары (Kvinnodrom), 1955, 86 хвілін, рэжісёр Інгмар Бергман, у ралях Эва Дальбек, Гарыет Андерсан, Гунар Б'ёнстрант, Ульф Пальме
Мінск, к-тр "Перамога" - 21.02.08 у 19.00
Сеанс без перакладу - 27.02.08 у 17.00
Брэст, к-тр "Мір" - 13.02.08 у 15.00

Сюзана - гаспадыня моднай фотастудыі. Яе ўлюбёная мадэль, Дорыс, толькі што разарвала заручыны са студэнтам Пале. Калі Сюзана едзе ў Гётэборг, каб зрабіць серыю фотаздымкаў з Дорыс у якасці мадэлі, яна выкарыстоўвае магчымасць патэлефанаваць Гэнрыку Лабеліусу, каб дамовіцца пра сустрэчу. Сюзана раней была каханкай Лабеліуса і ніяк не можа забыцца на яго. За 24 гадзіны, якія гэтыя дзяўчыны праводзяць у Гётэборгу, яны пазбаўляецца сваіх мараў пра вялікае каханне.

Жанчыны ў чаканні (Kvinnors vantan), 1952, 107 хвілін, рэжісёр Інгмар Бергман, у ралях Аніта Б'ёрк, Май-Брыт Нільсан, Эва Дальбек, Гунар Б'ёрнстрант.
Мінск, к-тр "Перамога" - 19.02.08 у 19.00
Сеанс без перакладу - 26.02.08 у 17.00
Магілеў, к-тр "Радзіма" - 15.02.08 у 16.00

Чатыры жанчыны, жонкі чатырох братоў, праводзяць адпачынак у архіпелагу Стакгольма, чакаючы, калі іх мужы вярнуцца са службовых паездак. Вечарам напярэдадні вяртання мужоў у Стакгольм, тры з іх узгадваюць эпізоды са свайго мінулага жыцця. Чацвёртая жанчына ў кампаніі адмаўлаецца расказваць сваю гісторыю. А пятая, самая малодшая з іх, Май, уцякае са сваім каханкам якраз у той момант, калі на змярканні мужы вяртаюцца.

Лета з Монікай (Sommaren med Monika), 1953, 97 хвілін, рэжісёр Інгмар Бергман, у ралях Харыет Андерсан, Ларс Экбарг, Дагмар Эбесэн, Оке Фрыдель


Мінск, к-тр "Перамога" - 20.02.08 у 19.00
Магілеў, к-тр "Радзіма" - 15.02.08 у 18.00

Гары, малады пасыльны, што працуе на складзе глінянага посду, выпадкова знаёміцца з Монікай, дзікай і эратычнай дзяўчынай з суседняй прадуктовай лаўкі, якая пакарае яго сэрца. Моніка пасварылася са сваім бацькам і вырашае "пазычыць" маторную лодку, каб адпачыць з Гары на выспах за межамі Стакгольма. Напрыканцы ідылічнага жыцця на аддаленай выспе Моніка абвяшчае, што яна цяжарная. Гары вырашае зрабіць правільны крок і ажаніцца з ёй, але Моніка ў хуткім часе расчароўваецца ў нялёгкіх клопатах мацярынства.

Шэпт і крыкі (Viskningar och rop), 1973, 91 хвілін, рэжісёр Інгмар Бергман, у ралях Гарыет Андерсан, Кары Сулван, Інгрыд Тьюлін, Ліф Ульман
Магілеў, к-тр "Радзіма" - 14.02.08 у 16.00
Мінск, к-тр "Перамога" - 24.02.08 у 19.00
Сеанс без перакладу - 28.02.08 у 17.0
0

"Мой новы фільм - даніна маці". У сваіх інтэрв'ю Інгмар Бергман распавядаў, што хацеў паказаць у стужцы чатыры грані сваёй маці, уладнай жанчыны, якую ён вельмі любіў. Пры дапамозе мовы кіно ён паспрабаваў зірнуць на яе па-новаму. Не падаючы яе партрэта і біяграфіі, ён знайшоў іншы спосаб раскрыць шматбаковы вобраз маці праз успрыняцце яго чатырма жанчынамі - трыма яе сёстрамі і служанкай.

На краі жыцця (Nara livet), 1955, 85 хвілін, рэжісёр Інгмар Бергман, у ралях Эва Дальбек, Бібі Андерсан, Інгрыд Тьюлін, Эрланд Йозефсан
Мінск, к-тр "Перамога" - 22.02.08 у 19.00
Брэст, к-тр "Мір" - 12.02.08 у 14.30

У стужцы "На краі жыцця" Бергман з захапленнем прасочвае ўнутранае жыццё трох жанчын, якія са змяшанымі пачуццямі чакаюць ў перадродавай палаце шчаслівай падзеі. Фільм атрымаў узнагароду Канскага фестываля не толькі за рэжысуру (трэцюю ўзнагароду запар), але і за высокае майстэрства акцёрскага трыо - Інгрыд Цьюлін, Эвы Дальбек, Бібі Андэрсан, - чыя зладжаная праца проста ўражвае. Дзеянне фільма, што адлюстроўвае хутчэй клінічны, чым цынічны бок жыцця, трымае гледача ў пастаянным напружанні.

Фані і Аляксандар, 1982, 188 хвілін, рэжісёр Інгмар Бергман, у ралях Перніла Алвін, Бертыль Гувэ, Алан Эдвал, Эва Фралінг.
Мінск, к-тр "Перамога" - 26.02.08 у 19.00
Брэст, к-тр "Мір" - 14.02.08 у 13.00
Магілеў, к-тр "Радзіма" - 12.02.08 у 14.30

2 намінацыі на "Оскар" (1983) за лепшую рэжысуру і сцэнар. 4 узнагароды "Оскар" (1983) за лепшы замежны фільм, лепшую аператарскую працу, мастацкае вырашэнне і касцюмы. Манументальная эпічная сага пра шведскае жыццё рубяжа 19-20 стагоддзя. Аутабіяграфічны расказ пра ранішнія гады мастака, карціны "чалавечай камедыі", убачаныя вачыма юнака. Погляд майстара на сюжэты чалавечага існавання: смерці, кахання і Бога.

Інгмар Бергман

Інгмар Бергман нарадзіўся 14 ліпеня 1918 года ў горадзе Упсала, у сям'і Карыны, уроджанай Акерблом, і Эрыка Бергмана, святара Шведскай царквы, а пазней - каралеўскага капелана. Ва ўзросце прыкладна 10 год ён стаў уладальнікам "laterna magica" або, іншымі словамі, сінематографа. Цытуючы самога Бергмана, гэта была "грукатлівая алавяная скрыня з трубой, газавай лямпай і фільмамі, якія паўтараліся, як адна бясконцыя стужка", - "магічны апарат", чыё трапяткое святло праектавалася на матчыны нацягненыя прасціны. Ён лічыў яго надзвычай "таямнічым і правакацыйным". Гэты прымітыўны кінапраектар быў - і застаецца - для Бергмана свайго роду крыніцай творчасці, што становіцца ясным калі ні з нечага іншага, дык з таго, як ён з'яўляецца ў руках гіпнатызёра і артыстычнай асобы Воглера ў "Чараўніку" (1958, у брытанскай версіі "Твар"), або ў спальні маладога Аляксандра ў напаўаўтабіяграфічнай стужцы "Фані і Аляксандр" (1982). І зусім невыпадкова тое, што Бергман назваў свае ўспаміны "Laterna Magica" (1987) паводле назвы сваёй дзіцячай цацкі.

Хлопчыкам Бергман таксама меў лялечны тэатр. Ён сам рабіў сваіх маленькіх лялек, маляваў дэкарацыі і пісаў невялікія п'есы, і за гады яго ранняга юнацтва гэты лялечны тэатр няўхільна рос. Ён дадаў "светлавое абсталяванне, сцэны, якія маглі паварочвацца і перасоўвацца, - вялікія і цяжкія рэчы, якія так загрувасцілі мой пакой, што ніхто не мог увайсці".

Іншымі словамі, нават маленькім хлопчыкам Бергман быў паглыблены ў дзве сферы дзейнасці, якім ён прысвяціў усё сваё прафесійнае жыццё. У дарослым узросце ён называў тэатр сваёй "вернай жонкай", а кіно - "дарагой каханкай".

Дзіцячыя гады Бергмана праявіліся ў ягоных больш позніх працах таксама і іншым чынам. У першую чаргу, як невычэрпная крыніца творчага натхнення: "Я дагэтуль магу блукаць ва ўспамінах свайго дзяцінства і зноў узгадваць святло, пахі, людзей, памяшканні, моманты, жэсты, інтанацыі галасоў, прадметы", - піша ён у "Laterna Magica". Дзяцінства было таксама вельмі важным і ў іншым сэнсе. Асабліва ў сувязі з ягонымі напружанымі адносінамі з бацькамі - як ён шматкроць адзначаў на працягу доўгіх гадоў, - што праяўлялася ў шэрагу кінематаграфічных тэм і матываў, якія няспынна паўтараліся. Гэта датычыцца таксама і значнай ролі, якую адыграюць тэма "праўды і фальшу" і матыў "прыніжэння" ў бергманавых стужках, у цэнтры якіх - праблема мастака і мастацтва. Як малое пад жорсткім кантролем сям'і, мастак апынаецца на ніжняй прыступцы іерархічнай структуры ўлады грамадства.

Кар'ера Бергмана-кінамастака была абсалютна унікальнай. Пачынаючы з дэбютнай стужкі "Крызіс" (1946) і да фільма "Фані і Аляксандр" (1982), ён зняў болей за 40 фільмаў, уключна з тымі, якія, як напрыклад, "Голая ноч" (1953, у брытанскай версіі "Апілкі і мішура"), "Сёмая пячатка" (1957), "Суніцы" (1957), "Цішыня" (1963) і "Персона" (1966), прызнаныя лепшымі класічнымі ўзорамі кінамастацтва. Аднак тое сапраўды унікальнае ў творчасці Бергмана, што безумоўна дапамагло яму стаць сусветна вядомым, - гэта ягоная здольнасць сродкамі фільма - які па сваёй прыродзе ў аднолькавай ступені з'яўляецца і мастацтвам, і індустрыяй - выкарыстаць глыбока асабістую форму экспрэсіі, якая падыходзіць як для перадачы экзістэнцыйных або псіхалагічных праблем, так і для адлюстравання свету падзей, ўспрыняцце якіх адбываецца праз органы пачуццяў.

Адначасова са сваёй дзейнасцю ў сферы кіно, Бергман таксама працаваў у тэатры, дзе паставіў практычна незлічоную колькасць п'ес як у самой Швецыі, так і за яе межамі. Фактычна яшчэ маладым студэнтам Бергман пачаў сваю кар'еру тэатральнага рэжысёра.

Інгмар Бергман памёр 30 ліпеня 2007 года. Источник: Пасольства Швецыі ў Мінску

Раннее бронирование

Срок пребывания:
Человек:
Месяц
День
Год
 

Отослать