г. Харьков, проспект 50 лет СССР, 151 В
+38-057-715-41-27 позвоните для подробной информации

Тур у Антарктыду

З таго моманту, як у беларусаў з’явiлася магчымасць свабодна падарожнiчаць па ўсiм свеце, многiя з нашых суайчыннiкаў пабывалi ў шэрагу замежных краiн.

Цяпер здзiвiць экзотыкай турыста, асаблiва з грашыма, напэўна, цяжка. I ўсё ж знайшлiся людзi, якiя вырашылi прапанаваць новы накiрунак для аматараў добрага адпачынку i цiкавых падарожжаў. У прыватнасцi, жадаючым прапануецца наведаць крайнiя кропкi нашай планеты — Паўночны цi Паўднёвы полюсы. Арганiзацыяй туды тураў плануе заняцца адна з айчынных турыстычных кампанiй сумесна з Беларускiм экспедыцыйным фондам "Арктыка i Антарктыда".

Як запэўнiваюць iнiцыятары праекта, яны ў стане забяспечыць не толькi палярныя экспедыцыi на камфартабельных сродках перамяшчэння — ледаколах, верталётах i самалётах, але i экстрэмальныя турыстычныя падарожжы — парашутныя, лыжныя, усюдыходныя.

Прадстаўнiкi фонду "Арктыка i Антарктыда" ўдзельнiчалi ва ўсiх беларускiх i беларуска-расiйскiх экспедыцыях у Арктыку i Антарктыду на працягу апошнiх сямi гадоў, таму адпаведны вопыт у iх маецца. Дастаткова сказаць, што ўпершыню ў свеце iмi на аўтамабiльных транспартных сродках быў пакораны Паўднёвы полюс Зямлi, а таксама пройдзена больш за 20 тысяч кiламетраў па расiйскай Поўначы ад пралiва Югорскi Шар да Берынгава пралiва.

У цяжкапраходных рэгiёнах Зямлi плануецца вандраваць на спецыяльнай снегаходнай тэхнiцы. Гэта шасцiколавыя "пнеўматычныя" ўсюдыходы, якiя здольны рухацца па лядовых арктычных прасторах, а таксама чатырохколавыя матацыклы, прызначаныя для праходжання зiмовай i летняй тундры, балоцiстай мясцовасцi рэгiёнаў Усходняй Еўропы i Сярэдняй Азii.

Сяргей РАСОЛЬКА, "Звязда"


Раннее бронирование

Срок пребывания:
Человек:
Месяц
День
Год
 

Отослать