г. Харьков, проспект 50 лет СССР, 151 В
+38-057-715-41-27 позвоните для подробной информации

На пасевы робяць набегі дзік

Падчас "прамой лініі" пенсіянерка вёскі Ліпавец Л. М.Лавейка паскардзілася пры тэлефоннай размове на тое, што на яе пасевы збажыны і пасадкі бульбы перыядычна робяць набегі дзікі, пакідаючы сям’ю гаспадыні без ураджаю.

Рэдакцыя пацікавілася ў прадстаўнікоў мясцовага аддзялення Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, ці могуць дапамагчы паляўнічыя ў вырашэнні ўзнятай праблемы.

- Ушацкая раённая арганізацыйная структура БТПР арандуе на тэрыторыі Ушацкага раёна 95,1 тысячы гектараў паляўнічых угоддзяў, - расказаў яе дырэктар В. І.Шэршань. - Паводле зімовага ўліку жывёлы, у зоне арэнды налічваецца 362 дзікі. За паляўнічы сезон 2010-2011 гадоў адстрэлены 162. Магчымасць змяншэння колькасці дзікай жывёлы рэгулюецца адпаведным планам, узгодненым з райвыканкамам, лясгасам, абласной і раённай інспекцыямі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Каб азнаёміцца з канкрэтнай сітуацыяй, В. І.Шэршань і карэспандэнт рэдакцыі наведаліся ў вёску Ліпавец. Жанчыну, да якой накіроўваліся, не спаткалі. Але паказаць зямельныя ўчасткі яе і іншых вяскоўцаў, абраныя дзікамі для набегаў, згадзіўся іх сусед У. Я.Хілько, які таксама церпіць урон ад прагнай жывёлы. Выявілася: выдзеленыя ў карыстанне сяльчан зямельныя плошчы размешчаны побач з вёскай, а таму не могуць быць месцам палявання.

- Пра гэта мы ведаем, - уздыхнуў, пачуўшы такое тлумачэнне Уладзімір Ягоравіч.

А кіраўнік раённай арганізацыі БТПР спаслаўся на Правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, паводле якіх землекарыстальнікам, чые ўчасткі знаходзяцца паблізу лясных масіваў, рэкамендуецца прымаць меры па папярэджанні знішчэння сельскагаспадарчых культур: рабіць агароджы, устанаўліваць чучалы, пудзілы. Эфектыўнымі могуць быць і расцяжкі з дроту з навешваннем на іх бляшанак і іншых прыстасаванняў, якія адпужвалі б дзікую жывёлу.

Варта падкрэсліць і такую акалічнасць: пры адсутнасці агароджы на ўчастку землекарыстальнік не можа прэтэндаваць на кампенсацыю ўрону, нанесенага жывёлай.

П. Пратасевич ("Патрыёт")


Раннее бронирование

Срок пребывания:
Человек:
Месяц
День
Год
 

Отослать